ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі будзе праходзіць у Маладзечне тры дні – ад пятніцы, 8 чэрвеня, да нядзелі, 10 чэрвеня.
Падрыхтоўка да асноўнага дзейства адбудзецца ў чацвер, 7 чэрвеня. У гэты дзень у Мінаблвыканкаме пройдзе прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых сродкаў масавай інфармацыі.
Пра гэта паведаміла “РГ” галоўны спецыяліст аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Тамара Дудзіч. Яна прадставіла для нашага выдання праект праграмы правядзення фестывалю. Да пачатку фестывалю ў праграме магчымыя змяненні.
П Р А Г Р А М А ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі 8-10 чэрвеня 2012 года г.Маладзечна
8 чэрвеня, пятніца
Палац культуры г. Маладзечна
11.30 – Конкурс маладых выканаўцаў (першая частка)
16.00 – Конкурс маладых выканаўцаў (другая частка ў суправаджэнні аркестра)
18.00 – падвядзенне вынікаў конкурсу
Мінскі абласны драматычны тэатр
19.00 – Літаратурна-музычная вечарына “Паэзіі чароўная краса” з
удзелам вядучых акцёраў дзяржаўных тэатраў краіны
Амфітэатр
21.00 – Рок-опера “Курган” паводле паэмы Я.Купалы, муз.І.Лучанка (аўтар праекта А.Скарынкін).
Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі Валянцін Дудкевіч
9 чэрвеня, субота
Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Вязынка
12.00 – паэтычныя чытанні ля помніка Я.Купалу з удзелам беларускіх паэтаў, ускладанне кветак
Філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы ў в.Яхімоўшчына
13.30 – Наведванне філіяла музея Я.Купалы беларускімі паэтамі і гасцямі фестывалю
Палац культуры г. Маладзечна
14.00 – Канцэрт юных выканаўцаў “Край мой родны!”
Музычны падворак Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага
16.00 – “Паэтычныя сустрэчы” з удзелам беларускіх паэтаў
Раённая цэнтральная бібліятэка імя М.Багдановіча
18.00 – Прэзентацыя новых выданняў да юбілею Я.Купалы і Я.Коласа з удзелам членаў грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”
Амфітэатр
21.00 – Адкрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна – 2012”.
Узнагароджванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
“Дзве яркія зоркі”. Гала-канцэрт заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”, прысвечаны 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг
10 чэрвеня, нядзеля
Канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага
12.00 – “Хіт-класіка беларускай музыкі”. Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Ансамблі: флейтыстаў, трубачоў, кларнетыстаў, салістаў на драўляных інструментах, вакальны ансамбль. Вядучая – доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава
Мінскі абласны тэатр лялек “Батлейка”
15.00 – У.Вольскі “Цудоўная дудка”, рэжысёр Мікалай Андрэеў.
Палац культуры г. Маладзечна
17.00 – Канцэрт песні і джазавай музыкі заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”.
Амфітэатр
21.00 – Закрыццё ХІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
“Залатая калекцыя беларускай песні” Гала-канцэрт з удзелам артыстаў беларускай эстрады
ТАКСАМА:
9-10 чэрвеня
Цэнтральная плошча
11.00 -12.00 – “Фестывальная талака”
Канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў Міншчыны
11.00 – 20.00 – “Горад майстроў”
Выстаўка народных рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
вул. Прытыцкага
11.00 -20.00 – “Планета дзяцінства”
Канцэртная праграма з удзелам дзіцячых творчых калектываў