Пасля чатырох дзён свята закончыўся ХІІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Ён доўжыўся ў Маладзечне ад 7 да 10 чэрвеня.
Фестываль пачаўся вечарам 7 чэрвеня, калі ў Палацы культуры далі канцэрт удзельнікі сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Рыгора Сарокі.
У другі дзень фестывалю прайшоў Рэспубліканскі конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Сёлета, як і ў мінулым годзе, не знайшлося спевака, які забраў бы Гран-пры. Таму пераможцай стала Дар’я Шульгіна з Гродзенскай вобласці, якая заняла першае месца. “Серабро” раздзялілі Аляксей Чорны з Магілёўскай вобласці і Анастасія Філіпава – з Віцебскай. Апошні раз найвышэйшую ўзнагароду на гэтым конкурсе атрымліваў маладзечанец Аляксандр Салаўёў ў 2009 годзе.
А вечарам гасцей фестывалю чакала літаратурна-музычная вечарына ў Мінскім абласным тэатры, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пасля яе ў амфітэатры ўпершыню адбылася рок-опера паводле паэмы Янкі Купалы “Курган”.
На вуліцах ад раніцы да позняга вечара працавалі дворнікі.
У парку Перамогі і на Цэнтральнай плошчы было асноўнае дзеянне.
Некаторыя нават трошкі стамляліся.
У суботу, на трэці дзень фестывалю, удзельнікі свята наведалі музей Янкі Купалы ў Вязынцы і ў Яхімоўшчыне. Лірычны настрой панаваў і на “Паэтычных сустрэчах” у музычным падвор’і музкаледжа, на якіх выступалі нашы землякі, вядомыя паэты Віктар Шніп і Мікола Шабовіч. Раённая цэнтральная бібліятэка прэзентавала новыя выданні Янкі Купалы і Якуба Коласа, падрыхтаваныя да іх юбілею. Вечарам пад дажджом адбылося адкрыццё фестывалю.
Маладзечанцам цікава было паглядзець і рэпетыцыі канцэртаў.
Рэпетыцыя ў амфітэатры.
А потым у трэці дзень фестываля (у суботу) пайшоў дождж і амаль усе пахаваліся пад казыркамі.
А іншым дождж зусім не замінаў.
Некаторыя нават працягвалі слухаць канцэрт.
У Мінскім абласным краязнаўчым музеі да фестывалю падрыхтавалі выставу, прысвечаную Янку Купале і Якубу Коласу.
У апошні дзень свята прайшлі канцэрты Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі, а таксама гала-канцэрт у амфітэатры.
Падчас фестывалю канцэрты праходзілі таксама на пляцоўцы Цэнтральнай плошчы і на прыступках кінатэатра “Радзіма” – спецыяльна для дзетак.
Глядзяць выступленне на Цэнтральнай плошчы. Чацвёрты дзень фестываля.
Пляцоўка каля кінатэатра “Радзіма”, на якой выступалі дзеці, была аднолькава цікавая і для дарослых.
Усходні танец на пляцоўцы на Цэнтральнай плошчы.
Горад майстроў – вырабы вучняў маладзечанскіх школ.
Гандляры ледзь паспявалі лічыць грошы.
Торты Маладзечанскага хлебазавода.
Каму было вельмі горача – прахалоджваўся ў фантане.
А хто стамляўся – знаходзіў спосаб адпачыць.
Уздоўж агароджы каля амфітэатра падчас канцэрта стаяла безліч людзей – яны таксама падпявалі і трошкі тадтанцоўвалі.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота Зоі ХРУЦКАЙ.