Рэспубліканскі Белгідраметэацэнтр у 15:20 перадаў папярэджанне аб неспрыяльных метэаралагічных з’явах па краіне ў бліжэйшыя 1-6 гадзін.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы.

Каб пазбегнуць паражэння маланкай, неабходна выконваць наступныя меры засцярогі:

– не выходзьце з дому, зачыніце вокны, дзверы, закрыйце коміны, паклапаціцеся, каб не было скразняку, які можа прыцягнуць шаравую маланку,

– падчас навальніцы не паліце печку, бо дым, які выходзіць з коміна, мае высокую электраправоднасць, і верагоднасць ўдару маланкі ў комін узрастае,

– падчас навальніцы далей трымайцеся ад электраправодкі, антэн, вокнаў, дзвярэй і ўсяго астатняга, звязанага са знешнім асяроддзем. Не размяшчайцеся каля сцяны, побач з якой расце высокае дрэва;

– радыё і тэлевізары адключыце ад сеткі, не карыстайцеся электрапрыборамі і тэлефонам (асабліва важна для сельскай мясцовасці);

– падчас прагулкі схавайцеся ў бліжэйшым будынку. Асабліва небяспечная навальніца ў полі. Пры пошуку хованкі аддайце перавагу металічнай канструкцыі вялікіх памераў або канструкцыі з металічнай рамай, жылога дома або іншай пабудове, абароненай маланкаадводамі;

– калі няма магчымасці схавацца ў будынку, не трэба хавацца ў невялікіх хлеўчуках, павецях, пад адзінокімі дрэвамі;

– не знаходзьцеся на ўзвышшах і адкрытых неабароненых месцах, паблізу металічных або сеткаватых агароджаў, буйных металічных аб’ектаў, вільготных сцен, зазямлення маланкаадводаў;

– пры адсутнасці хованкі ляжце на зямлю, пры гэтым перавагу аддайце сухому пясчанаму грунту, воддаль ад вадаёма;

калі навальніца заспела вас у лесе, схавайцеся на нізкарослым участку. Нельга хавацца пад высокімі дрэвамі, асабліва хвоямі, дубамі, таполямі. Лепш знаходзіцца на адлегласці 30 метраў ад асобнага высокага дрэва. Звярніце ўвагу, ці няма побач дрэў, раней пабітых навальніцай, расшчэпленых. Лепш трымацца ў такім выпадку далей ад гэтага месца. Пабітыя маланкай дрэвы сведчыць, што грунт на гэтым участку мае высокую электраправоднасць, і ўдар маланкі ў гэты ўчастак вельмі верагодны;

– падчас навальніцы нельга знаходзіцца на вадзе і ля вады – купацца, лавіць рыбу. Неабходна далей адысці ад берага;

– падчас навальніцы не займайцеся спортам на адкрытым паветры, не бегайце, бо лічыцца, што пот і хуткі рух «прыцягваюць» маланку;

– калі вас заспела навальніца на ровары або матацыкле, спыніце рух і перачакайце навальніцу на адлегласці прыкладна 30 метраў ад іх;

– калі навальніца заспела вас у аўтамабілі, не трэба яго пакідаць. Неабходна зачыніць вокны і апусціць аўтамабільную антэну. Рухацца падчас навальніцы на аўтамабілі не рэкамендуецца, бо навальніца, як правіла, суправаджаецца ліўнем, які пагаршае бачнасць на дарозе, а ўспышка маланкі можа асляпіць і спалохаць вас. І, як вынік, выклікаць аварыю;

пры сустрэчы з шаравой маланкай не выяўляйце ў адносінах да яе ніякай агрэсіўнасці, па магчымасці захоўвайце спакой і не рухайцеся. Не  набліжайцеся да яе, не дакранайцеся чым-небудзь, бо можа адбыцца выбух. Не варта і ўцякаць ад шаравой маланкі, таму што паветраны рух можа яе пацягнуць за сабой.

Ну, а калі бяда здарылася?

Ахвяру маланкі трэба пакласці на падсцілку, расшпіліць каўнер, пояс, апырскаць твар вадой, даць панюхаць нашатырны спірт і да прыходу доктара рабіць штучнае дыханне, пры спыненні сэрца – непрамы масаж сэрца, унутр даць анальгін (доктар можа ўвесці супрацьшокавы сродак). Трэба напаіць пацярпелага гарачым чаем і забяспечыць спакой.

Пацярпелага ні ў якім разе нельга закопваць у зямлю, як некаторыя лічаць, ён мае вялікую патрэбу ў прытоку паветра да цела.

Каб засцерагчы свае будынкі ад прамога ўдару маланкі, неабходна ўсталяваць металічную антэнную мачту з контурам зазямлення.

Выконваючы гэтыя рэкамендацыі, вы можаце зберагчы сваё жыллё, сябе і сваю сям’ю ад паражэння маланкай.

Падчас узмацненняў ветру рэкамендуюць:

– Быць гатовым да адключэння электрычнасці, перакрыць газавыя краны;

– Не карыстацца без патрэбы тэлефонам;

– Прыбраць рэчы з двара і балкона ў дом, абрэзаць сухія дрэвы, якія могуць пашкодзіць жыллё;

– Паставіць машыну ў гараж;

– Шчыльна зачыніць дзверы і вокны;

– Не ставіць ложак ля акна з вялікім шклом;

– Не карыстацца ліфтамі: электрасетку могуць абясточыць;

– На адкрытай мясцовасці трэба прыціснуцца да зямлі на дне любога паглыблення (ямы, канавы), абараняючы галаву адзеннем ці галінамі дрэў;

– Абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівай дахам, калі бедства заспела на вуліцы. Па магчымасці хавайцеся ў бліжэйшым доме;

– Спыніцца, калі вы едзеце ў аўтамабілі. Выйсці з яго і схавацца ў трывалым будынку ці на дне паглыблення;

– Пазбягаць збудаванняў павышанай рызыкі: мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, вадаёмаў, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектаў і дрэў.