Шостая экспедыцыя “Шляхам Тышкевіча” адправілася з Вілейкі ў дзень святкавання Дня горада – 2 ліпеня.

Шостая экспедыцыя “Шляхам Тышкевіча” адправілася з Вілейкі ў дзень святкавання Дня горада – 2 ліпеня.

Вёслы на ваду былі апушчаныя аб 11-й гадзіне на набярэжнай Ніжняга парка Вілейкі, вядомая многім віляйчанам як “Дынамка”.

Афіцыйная частка мерапрыемства адбылася у 13.30 ва ўрочышчы Дубаўка, дзе ў рамках свята горада кіраўнік падарожнікаў Міхаіл Петух на галоўнай сцэне свята пераняў сцяг экспедыцыі з рук старшыні райвыканкама Яўгена Сінілы.

Сёлета на старце было каля 80 чалавек. Як паведаміў нам Міхаіл Петух, сярод удзельнікаў віляйчане, маладзечанцы, мінчукі, прадстаўнікі Брэсчыны, гамельчукі, ашмянцы, смаргонцы. Ёсць адзін масквіч.

На гэты раз вандроўка не носіць міжнароднага характару, як гэта было з большасцю папярэдніх штогодніх выпраў. Тым не менш, па словах арганізатараў, літоўскія іх сябры ведаюць аб мерапрыемстве і будуць за ім сачыць.

Каардынатар і ўдзельнік сёлетнега пахода  Дзмітры Ведзень расказаў, што экспедыцыя скончыцца праз 11 дзён у вёсцы Быстрыца, што ля  беларуска-літоўскай мяжы.

Першы прыпынак на ноч на сваім шляху водныя турысты зрабілі ў Мамаях, другі – ля сутокаў Нарачанкі і Вяллі (Ручыца), далей – Белае, Вайнідзеняты, Жодзішкі, Нястанішкі, Міхалішкі, Быстрыца.

Першая экспедыцыя “Шляхам Тышкевіча” прыйшла ў 2007 годзе і была прымеркаваная да 150-годдзя вядомага падарожжа па Віліі краязнаўцы графа Канстанціна Тышкевіча. Арганізатарамі і ўдзельнікамі паходу тады выступілі літоўскія і беларускія навукоўцы, краязнаўцы і турысты. Гэта быў апошні буйны праект віляйчаніна Віталя Кастэнкі (1949-2009).

Даведка “РГ”. Вілія. Рака, прыток Нёмана. Даўжыня 510 км, з іх па Беларусі 282 км, па Літве – 228 км. Асноўныя прытокі Віліі Сэрвач, Дзвінаса, Ілія, Нарачанка, Ашмянка, Страча, Уша, Жэймяна, Вільня (Вілейка), Свента (Швянтоя). Даследавалася графам Канстанцінам Тышкевічам, літоўскім навукоўцам ураджэнцам Кабыльніка Чаславам Кудабам.

Перад стартам судны падносяць да вады. Каманда мінчукоў. Ніжні парк вядомы сярод віляйчан таксама як “Дынамка”:

Сцяг над гомельскім суднам:

Экіпаж Дзмітрыя Ведзеня вельмі мабільны. Маем нават ровар:):

Перад першым на шляху мостам. Ля выезда з Вілейкі ля Стаўка (Малюны):

Экспедыцыя звяртае на сябе ўвагу:

На свяце горада старшыня райвыканкама Яўген Сініла (справа) ўручае сцяг 6-й экспедыцыі Міхаілу Петуху (злева). Урочышча Дубаўка:

Больш падрабязна чытайце пазней.

Мікола ГАЙДУК.

Фота Аляксандра Манцэвіча.


Чытайце таксама:

7.06.2011.Стартавала пятая экспедыцыя шляхам Тышкевіча

25.11.2010.Тышкевіцкія чытанні

23.08.2010.Вада з дзевяці крыніц

2.07.2010.Экспедыцыя – не паўтарэнне пройдзенага

1.07.2010.Ведзень Дзмітры

25.06.2010.“Шляхам Тышкевіча” – фінішуе

22.06.2010.“Рэгіяналка” прыехала!

22.06.2010.Маладыя ўдзельнікі падарожжа па Вяллі

22.06.2010.Немянчын – горад на “нічыёй зямлі”

21.06.2010.Падарожнікі па Вяллі – у Літве

17.06.2010.Дзённік экспедыцыі шляхам Тышкевіча

10.06.2010.Адправіліся шляхам Тышкевіча

10.06.2010.Начны кінапаказ фільма аб Вяллі

4.06.2010.Кіно пра падарожжа па Вяллі

8.04.2010.Міхаіл Петух: “Турызм – лад жыцця ” + відэа