Кашалёк з сумачкі 34-гадовай маладзечанкі выцягнуў невядомы злодзей у нядзелю, 8 ліпеня, на ранку райспажыўтаварыста, што на вуліца Багдана Хмяльніцкага ў Маладзечне.

Паводле заявы пацярпелай, у кашальку ляжалі 2 мільёны 100 тысяч рублёў і банкаўскія карткі.

Здарэнне адбылося ў перыяд ад 11 гадзін 30 хвілін да 11 гадзін 50 хвілін, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”.

Сяргей ЗЯНЬКО.