Паблізу вёскі Міхалова Ракаўскага сельсавета 5 жніўня ў 46-гадовай жыхаркі Мінска выкралі сумку-халадзільнік, два ноўтбукі, красоўкі, тры дыскі, заплечнік. Сума скрадзенага – 20 мільёнаў 650 тысяч рублёў.

Паводле заявы пацярпелай, здарэнне адбылося падчас турыстычнага злёту ў перыяд ад 11 гадзін 4 жніўня да 4 гадзін 5 жніўня.

Узбуджаная крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж”, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

Таццяна КАСЬЯН.