– Знойдзена ўсяго дзве асобіны ўнікальнай расліны, – распавядае Юлія Тамашэўская, вядучы спецыяліст Ашмянскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. – Расліны ахоўваюцца, праводзяцца перыядычныя абследаванні.

Выявіў граздоўнік Дзмітры Дубовік, кандыдат біялагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік ДНУ “Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча”.

Для таго, каб захаваць гэтую рэдкую расліну, у раёне забараняецца правядзенне лесагаспадарчых работ у перыяд яе вегетацыі. Не дазваляецца апрацоўка глебы, выпас і прагон жывёлы, выпальванне сухой травы.

Даведка “РГ”. Граздоўнік рамонкалісты. Гэта шматгадовая расліна, шырока распаўсюджаная ў паўночным паўшар’і, за выключэннем Афрыкі. Расце на лугах і палянах. Вышынёй яна 10-20 сантыметраў. Ніжняя частка сцябла нярэдка чырванаватая. Споры спеюць у чэрвені-ліпені.

Таццяна КАСЬЯН.
Фота з сайту google.by