Каб сабраць ранец першакласніку, трэба мець у кашальку прыкладна 330 тысяч рублёў.

Калі спрабаваць падлічыць усё разам з адзеннем і абуткам, то сумы выходзяць проста фантастычныя.  Наталля Лапіна, у якой трое дзяцей, гэта пацвердзіла:
– Зборы ў школу абыходзяцца ў круглую суму, таму што ў мяне трое дзяцей. Адно дзіця ходзіць у садок, а яшчэ двое – у школу. Вось адны канцтавары абышліся ўжо ў 580 тысяч рублёў. Пры гэтым трэба ўлічыць, што старэйшыя дзеці маюць шмат з мінулага года. А маленькаму, канешне, трэба ўсё новае, таму што ў садку дзеці псуюць свае рэчы. Ну і школьная форма. У сярэднім касцюм на хлопчыка каштуе 700 тысяч рублёў. На дзяўчынку разам з блузачкай таксама 700 тысяч. Ды яшчэ дадаць сарочку, туфелькі. А для дзяўчынкі яшчэ і калготачкі, і спаднічку. Так што ўсе летнія запасы грошай ідуць на тое, каб сабраць дзяцей у школу.

Наталля Лапіна.

– Ці дазваляюць у школе хадзіць не ў школьнай форме?
– У школе вельмі строга. Дзелавы стыль адзення, нават сарочкі аднаго колеру. У нас гімназія, таму ў “вясёленькім” адзенні не паходзіш.
– Кожны год прыходзіцца мяняць школьны набор?
– Калі добрая якасць касцюма, то яго хапае на год. А вось сарочак у любым выпадку трэба некалькі. Ну, і ранцы. Калі акуратна насіць, то на год хапае. На больш ніяк не атрымліваецца, таму што хлопчыкі іх кідаюць і яны хутка рвуцца. А дзяўчынка, калі падрастае, заўсёды хоча сумачку чым маднейшую. Падручнікі цяжкія, так што сумкі таксама рвуцца. Вось так і атрымліваецца, што абнаўляць школьны набор трэба кожны год.  
– Як вы гледзіце на тое, што дачка носіць не ранец, а сумку?
– Ёй 13 год, таму гляджу спакойна. І я ў свой час хацела мець цікавыя прыгожыя рэчы. Тым больш ранцы па дызайне пераважна дзіцячыя.
– А туфлі дачка ўжо патрабуе на абцасах?
– Некаторыя дзяўчаты хочуць, але мы сваёй не купляем, тым больш што дачушка высокая. Стараемся падабраць абутак так, каб ён быў практычны і зручны. Мне здаецца, што ў школе таксама абцасы не вітаюцца.

 Табліца параўнальных коштаў ва ўнівермагу “Маладзечна” на рэчы для першакласніка

Настасся РОЎДА.