Выпуск цукру за сем месяцаў гэтага года знізіўся на 25,2% да 326,7 тыс. тон. У ліпені аб’ём вытворчасці склаў 81 тыс. тон, што на 3,9% больш, чым у ліпені 2011 года, і на 0,6% больш, чым ў чэрвені 2012-га. Пры гэтым запасы цукру на 1 жніўня склалі 83,2 тыс. тон, ці 178,2%.

Вытворчасць мяса ў студзені—ліпені павялічылася на 3,4% (414,9 тыс. тон), натуральнамалочнай прадукцыі — на 52,4% (1 млн. 29,8 тыс. тон), тытунёвых вырабаў — на 17,3% (19 млрд. шт.), піва — на 0,9% (27 млн. дал).

Знізілася вытворчасць алею — на 16,5% (60,7 тыс. тон), пладовых він і іншых ферментаваных напояў — на 27,9% (7,4 млн. дал), мінеральнай вады — на 7,9% (16,3 млн. дал), плодаагароднінных кансерваў — на 2,9% (71,8 млн. умоўных слоікаў).

Запасы плодаагароднінных кансерваў на 1 жніўня перавысілі сярэднямесячную вытворчасць у 3,3 разу, крухмалу — у 6,8 разу, каньяку — у 2,2 разу, круп і він пеністых — у 1,2 разу.

Марына Носава, БелаПАН.
Фота nnm.ru