У сераду ў рэгіёне прайшла рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу. Вілейская акруга пакуль застаецца безальтэрнатыўнай.

Іўеўская акруга №53 (уваходзіць Ашмянскі раён). Зарэгістраваныя Ірына Бенядзіктаўна Давідовіч, старшы навуковы супрацоўнік Іўеўскага музея нацыянальных культур, 1964 г.н. – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Наталля Генадзеўна Кучынская, начальнік аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама, 1971 г.н. – шляхам збору подпісаў і Лянга Віталь Тадэвушавіч, вадзіцель-экспедытар ТДА “ВІТ” – ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Смаргонская акруга №59 (уваходзіць і Астравецкі р-н). Зарэгістраваныя Валерый Уладзіміравіч Кокаш, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”, беспартыйны, 1951 г.н. – шляхам збору подпісаў, працоўным калектывам, Мікалай Міхайлавіч Уласевіч, пенсіянер, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 1951 г.н. – ад АГП.

Маладзечанская гарадская №72. Зарэгістраваная Галіна Баляславаўна Лазоўская, рэдактар аддзела “Радыё Маладзечна” рэдакцыі “Маладзечанскай газеты”, беспартыйная, 1960 г.н. – шляхам збору подпісаў, Іван Сяргеевіч Лагвіновіч, станочнік ЗП “Косвік”, член партыі Беларускі народны фронт, 1982 г.н. – ад партыі БНФ, Сяргей Багданавіч Малішэўскі, намеснік дырэктара ТАА “Гірама”, член Камуністычнай партыі Беларусі, 1967 г.н. – ад КПБ.

Маладзечанская сельская №73 (уваходзіць і Валожынскі р-н). Зарэгістраваныя Станіслаў Францавіч Кулеш, дырэктар ААТ “Беразінскае”, беспартыйны, 1960 г.н. – шляхам збору подпісаў ад працоўнага калектыву ААТ “Беразінскае”, Таццяна Пятроўна Шамодзі, намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы, беспартыйная, 1968 г.н. – сход працоўнага калектыву Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Адмоўлена ў рэгістрацыі Віктару Валер’евічу Пяскову, галоўнаму інжынеру ААТ “Будмаш”,  члену Ліберальна-дэмакратычнай партыі, 1949 г.н. – ад ЛДП,

Вілейская №74 (уваходзіць і Мядзельскі р-н). Зарэгістраваныя Іосіф Іосіфавіч Мацяюн, пенсіянер, член Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, 1950 г.н. – ад БПЛ “Справядлівы свет”, Віктар Уладзіміравіч Русак, начальнік Галоўнага упраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Беларусі, беспартыйны, 1955 г.н. – шляхам збору подпісаў. Пасля рэгістрацыі Іосіф Мацяюн зняў сваю кандыдатуру. Адмоўлена ў рэгістрацыі Юрыю Мікалаевічу Краўчонку, мантажніку ТАА “Конта мантаж”, члену Ліберальна-дэмакратычнай партыі, 1983 г.н. – ад ЛДП, Уладзіміру Архіпавічу Малярчуку, пенсіянеру, члену Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 1947 г.н. – ад АГП.

Аддзел інфармацыі.