Да 10 раніцы ўсіх маладзечанцаў, ахвотных паспаць да абеда, падняў на ногі верталёт са сцягам экафоруму. З авіяшоу і пачаўся 10 Рэспубліканскі экалагічны форум, які сёння прыняў Маладзечна.

Маладзечанцы, асабліва маладзечанкі, хадзілі па вуліцы прыбраныя, вельмі прыгожыя.

Многія, заінтрыгаваныя абяцаннем сюрпрызаў ад начальніка Маладзечанскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслава Чарнова, баяліся прапусціць самае цікавае.

А некаторыя нават разгубіліся, з чаго пачаць агляд экалагічных сюрпрызаў.

Лекцыі ў палатках аб радыяцыйнай бяспецы, сартыраванні смецця і іншых экалагічных праблемах, на якія іншы раз, бывае, не зацягнуць слухачоў, сёння карысталіся папулярнасцю.

На выставе “Сучасныя тэхналогіі ў галіне рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя” расказвалі, напрыклад, як бытавыя полімерныя адходы перапрацоўваюць у розныя карысныя рэчы.

Яшчэ на выставе былі паўлін, страўс і пальма – зробленыя з пластыкавых бутэлек. Праўда, блізка падыйсці да іх не давалі дзеткі – кожнаму хацелася каля іх сфатаграфавацца.

Гарадскія дзеткі нібы трапілі ў казку: на выставе былі мішкі, дзікі, птушкі, лісы, якіх прывёз Беразінскі біясферны запаведнік.

А Маладзечанскі лясгас частаваў гарбатай з самавару, прысмакамі і яблыкамі.

Дзяцей было не адарваць ад падворка з жывёламі, зробленымі з раслін і кветак: зубрам, вожыкамі, ваўком, конікам, сабачкам і іншымі. Нават хатка была, ў якую пускалі толькі віп-гасцей:  самых маленькіх.

Фларыстычныя кампазіцыі – жывыя, іх трэба паліваць. Унутры ёсць насякомыя (вусені, тараканы). Як распавяла аўтарка кампазіцый Тамара Самарава, яна ўзяла іх у ўнука, які вырас з такіх цацак. Яшчэ яна сказала, што такую прыгажосць можа зрабіць кожны.

Паштоўкі, нататнікі і нават цацкі – з макулатуры.

Інтрыга дастаткова ўмоўная: маладзечанцы яшчэ напярэдадні бачылі, што схавана пад покрывам.

Вокны ў бібліятэцы мылі недарма.  Якраз перад ёй маладзечанскія школьнікі малявалі на экалагічную тэму на асфальце.

Асноўнае дзеянне перайшло да новага сквера.

Адкрыццё сквера пачалося пазней, чым абяцала праграмка.

Але гледачы не сумавалі.

Прышлі прадстаўнікі ўлады.

Улада таксама была ў гуморы.

Вось-вось, зараз пачнецца.

Пачалося!

А разам з пачаткам адкрыцця сквера пачаўся дождж.

Ад дажджу хавалі самае каштоўнае.

Самыя афіцыйныя асобы.

Святлана Сарока, дырэктар Палаца культуры.

Зоя ХРУЦКАЯ.