На перакрыжаванні Вялікага Гасцінца і вуліцы Хмяльніцкага ў пятніцу, 14 верасня, а 16 гадзіне сутыкнуліся “Сітраэн” і “Фольксваген-Пасат”. Абодва кіроўцы ехалі на зялёнае святло.

Маладая дзяўчына на “Фольксвагене”  паварочвала ў бок “Прыорбанка”.  Жанчына на “Сінтраэне” ехала па галоўнай дарозе ў бок Мінска.
“Фольксваген” не саступіў дарогу “Сітраэну”, і машыны сутыкнуліся, паведаміў “РГ” старшы інспектар дарожна-аўтамабільнай службы Дзмітры Юркевіч. “Сітраэну” выплацяць страхоўку. На віноўніцу аварыі  склалі адміністрацыйны пратакол. Яна заплаціць штраф у памеры ад адной да пяці базавых.

Зоя ХРУЦКАЯ, Вольга ЮРКЕВІЧ.