Кубак раёна сярод працоўных калектываў на мінулым тыдні праведзены ў  фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Гервяты”. Гэта быў асабова-камандны турнір. За шасцю сталамі спаборнічалі 35 мужчын і 24 жанчыны.

Кожны з дванаццаці калектываў меў у складзе двух мужчын і адну жанчыну. Яны гулялі і за каманду, і за сябе. Астатнія ўдзельнікі выступалі толькі ў асабовым розыгрышы.

Прызёры ў камандным заліку:

Першае месца – сельскі вытворчы кааператыў “Гервяты”.

Другое месца – Астравецкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Трэцяе месца – Астравецкая цэнтральная раённая бальніца.

У асабовым заліку сярод мужчын першае месца даволі нечакана для арганізатараў заняў Юры Пацэвіч з Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Другое месца ў Генадзя Хаменкі (цэнтральная раённая бальніца). На трэцяй пазіцыі – Уладзімір Масоіць, які выступаў у асабовым заліку.

У гэтай катэгорыі сярод жанчын перамагла Нэлі Сідарук з прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Крыху саступіла ёй Марына Дашкевіч, прадстаўніца сельскага вытворчага кааператыва “Варняны”. Трэцяй стала Марына Урбановіч з “Гервятаў”.

Пераможцы і намінанты ўзнагароджаныя дыпломамі і каштоўнымі падарункамі аддзела па фізкультуры, спорце і турызме Астравецкага раёна.

Сяргей ГАЙКОВІЧ.

Фота poltava.pl.ua