Ужо цягам двух месяцаў Якаб Вудс падарожнічае па Еўропе. Сёння чарговым прыпынкам вандроўніка стала Маладзечна.
У наш горад Якаб прыехаў з Мядзела. Перад гэтым ён паспеў наведаць Вільню, Рыгу і Талін. З сабой у яго ровар, палатка і цёплыя рэчы. Першую ноч у Беларусі англічанін правёў у лесе на Мядзельшчыне.
– Увечары я паставіў намёт у лесе і спакойна правёў там ноч, – кажа Якаб. – А раніцай, калі пачаў збірацца, убачыў абапал дарогі знакі, якія папярэджваюць, што ў лесе ёсць ваўкі і мядзведзі. Добра, што заўважыў іх толькі зранку!
Падрабязней пра падарожжа англічаніна і яго ўражанні аб Беларусі чытайце ў наступным нумары нашай газеты і глядзіце разам з відэа на сайце.
У турклубе “Пілігрым” Якаб паказаў свой маршрут па Беларусі.
Карэспандэнт “РГ” Аляксандра ПАРАХНЯ разам з вандроўнікам.
Поўны варыянт чытайце тут:
Англічанін у трусах ратаваў ровар (+відэа)
Аляксандра ПАРАХНЯ, Настасся РОЎДА.
Фота Настассі РОЎДЫ.