Недалёка ад Маладзечна 30-гадовы жыхар вёскі Калесіна скраў з крамы на аўтазапраўцы два літры піва. За гэта ён павінны выплаціць штраф 4,5 мільёна рублёў.

У жніўні каля 21.30 нецвярозы мужчына зайшоў у краму аўтазапраўкі, якая знаходзіцца на другім кіламетры па трасе Маладзечна-Валожын. Мужчына скраў бутэльку піва, якая каштуе 25 тысяч рублёў. Яго заўважыў прадавец і пачаў патрабаваць вярнуць бутэльку, але абвінавачаны вырашыў ўцячы.

Раней жыхар вёскі Калесіна ўжо быў судзімы за “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання” (частка 3 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Яго за гэта ў верасні 2005 года прыгаварылі да пяці гадоў пазбаўлення волі. На апошнія паўтара года пакаранне было замененае папраўчымі работамі з утрыманнем 20 працэнтаў заработнай платы. Потым па законе аб амністыі пакаранне скарацілі на адзін год, і 1 ліпеня 2010 года ён быў вызвалены ад пакарання цалкам.

З улікам папярэдняй судзімасці, абвінавачанага па частцы 1 артыкула 43 “Рабаванне” прыгаварылі да штрафу ў 45 базавых велічынь, альбо 4,5 мільёна рублёў.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам. Шкоду кампенсаваў у поўным аб’ёме.

Вадзім Бярозкін,
памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.
Фота telegraf.by