Учора, 28 кастрычніка, у Маладзечне абрабавалі дзве крамы.
У адной з прадуктовых крамаў горада каля 16.30 злодзей адкрыта скраў пяць шакаладак на суму 35 тысяч рублёў, прымяніўшы насілле.
Па падазрэнні затрыманы 29-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Вытрапаўшчына, раней судзімы.
Узбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 206 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Скрадзенае канфіскавалі.
Загадчыца маладзечанскай крамы “Пяты элемент” паведаміла міліцыі, што каля 15 гадзін у іх скралі ноўтбук коштам каля 6 мільёнаў рублёў.
Узбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Гэта не першы выпадак крадзяжу ноўтбука ў Маладзечне за месяц. У сераду, 24 кастрычніка, пасля праведзенай праверкі ўзбуджаная крымінальная справа ў адносінах да невядомага, які скраў ноўтбук.
13 ці 14 кастрычніка невядомы праз незачыненыя дзверы трапіў ў кватэру 20-гадовага маладзечанца, адкуль і скраў ноўтбук коштам каля сямі мільёнаў рублёў.
Паводле УУС Мінаблвыканкама.