Краязнаўцы Вілейшчыны вельмі ўсхваляваныя тым, як край губляе культурна-гістарычную спадчыну.

Вандалы разрабавалі магілы Тукайлаў у Старынках каля 15 год таму, скраўшы каштоўнасці. Чалавечыя косткі праз адтуліну, якую яны пакінулі, з года ў год залівае дождж і засыпае снег.

У некалькіх дварах у Старынках помнікі стаяць  ў агародах. Людзі сяліліся на могілках, якія знаходзіліся пры царкве, знішчанай у 1812 годзе. Як распавядае краязнаўца Дзяніс Канецкі, у адным доме помнік знаходзіўся проста ў хаце.

Бровар у Стайках інвестар гатовы рэстаўраваць, аднак сустракае ў гэтай справе перашкоды.

Абраз святога Міхала Арханёла з Альковіцкага касцёла вандалы скралі некалькі гадоў таму. Выразаўшы палотны некалькіх абразоў, зладзеі нечага спужаліся і збеглі. Ксёндз Анатоль з Альковіцкага касцёла знайшоў абразы ў адным беларускім манастыры. Туды іх прывёз расійскі калекцыянер, бо адчуў, што гэтыя абразы крадзеныя.

Зоя ХРУЦКАЯ.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.