У сувязі з рамонтам на ўчастку чыгункі Мінск-Маладзечна зменены расклад руху прыгарадных цягнікоў.

1 лістапада электрычка з Маладзечна, якая адпраўляецца ў 13.00,  адмененая. Тая, што прыбывае з Мінска ў Маладзечна ў 14.33, таксама адмененая.

5 лістапада электрычка, якая адпраўляецца з Маладзечна ў 13.00 і электрычка, што прыбывае ў Маладзечна ў 15.23, адмененыя.

 6 лістапада электрычкі, якія адпраўляюцца з Маладзечна ў 11.23 і 13.37, адмененыя. Тыя, што прыбываюць з Мінска ў Маладзечна ў 11.15 і 14.33, таксама адмененыя.

8 лістапада электрычка з Маладзечна адпраўленнем у 13.00 адмененая, а тая, што прыбывае з Мінска ў 13.18, таксама адмененая.

Аддзел інфармацыі.

Фота belta.by