У чацвер, 1 лістапада, прайшло афіцыйнае адкрыццё прыватнай школы. Першыя заняткі ў ёй пачаліся на наступны дзень.

Школаадчынілася дзякуючы намаганням Беларускай федэрацыі футбола, Ашмянскага райвыканкама і індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Кушнера.

Пасля адкрыцця новай школы Аляксандр Кушнер адказаў на пытанні карэспандэнта “РГ”.

– Ідэя адкрыцця школы ўзнікла ў верасні гэтага года, – кажа яе заснавальнік Аляксандр Кушнер. – У рэгіёне шмат ахвотных дзяцей, таксама сваю ролю адыграла жаданне бацькоў і падтрымка мясцовых уладаў.

Асаблівасць школы ў тым, што ўстанова – першая прыватная футбольная школа рэгіёна.

– Хто будзе праводзіць трэніроўкі?

– Займацца з дзецьмі буду я. Восем гадоў таму я скончыў інстытут фізкультуры ў Мінску, працаваў трэнерам, таму досвед у мяне ёсць.

– Колькі будуць каштаваць заняткі?

– Месяц наведвання абыдзецца бацькам у 150 тысяч рублёў. Пры гэтым праводзяцца тры трэніроўкі на тыдзень.

– Новая футбольная школа – першая ў Ашмянах?

– Не, у нас ужо існуе футбольная секцыя, якую могуць наведваць мясцовыя дзеці.

Дырэктар дэпартамента па правядзенні спаборніцтваў Ігар Цаплюк.

– Чаму вы абралі менавіта футбол?

– Па-першае, футбол – спорт нумар адзін ва ўсім свеце – як па колькасці прафісійных гульцоў, так і па колькасці аматараў. Па-другое, я сам прафесійна займаўся футболам і маю трэнерскую адукацыю. Па-трэцяе, футбол – адзін з самым даступных відаў спорту.

– Як прайшло ўрачыстае адкрыццё?

– Усё было вельмі файна. Да нас завіталі прадстаўнікі Беларускай федэрацыі футбола, кіраўнік Ашмянскага райвыканкама, было шмат дзяцей і бацькоў.

– Хто стаў першымі вучнямі школы?

– Сёлета мы набралі тры групы: дзяцей 2001-2002, 2003-2004, 2005-2006 гадоў нараджэння. Бяром усіх ахвотных, не зважаючы на досвед гульні. Першы набор – гэта аматары, якія вельмі любяць ганяць мяч па двары.

– У якім памяшканні базуецца школа?

– Дзякуючы дапамозе Ашмянскага выканкама атрымалася дамовіцца наконт арэнды спартыўнай залы з гарадской сярэдняй школай №3. Яе калектыў ахвотна пайшоў насустрач. На працягу наступных месяцаў трэніроўкі будуць праходзіць у зале школы. Да таго ж дапамагла і Беларуская федэрацыя футбола – падарыла мячы і неабходны інвентар. Таксама кожнае дзіця ад іх атрымала яшчэ падарунак.

– Як будуць праходзіць заняткі ў вашай школе?

– На маю думку, самае важнае для дзецяй, каб заняткі былі цікавыя. Яны хутка стамляюцца ад манатонных практыкаванняў, гэта адбівае жаданне займацца спортам увогуле. Важна, каб дзеці атрымлівалі задавальненне ад гульні. Таму зробім усё, каб ім было цікава: акцэнт будзе рабіцца на тэхнічную падрыхтоўку, а развіццё агульных фізічных якасцей лепш праводзіць праз актыўныя і рухавыя гульні.

– Ці плануеце супрацу з футбольнымі клубамі?

– Так, перамовы аб гэтым ідуць. Спадзяюся, усё атрымаецца. На мой погляд, клубы вышэйшай лігі першынства Беларусі па футболе павінны быць зацікаўленыя ў такім супрацоўніцтве.

Кіраўнік Ашмянскага райвыканкама Юры Адамчык.

Генеральны дырэктар АБФФ Андрэй Сідарэня.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота Веранікі ВІШНЕЎСКАЙ, «Ашмянскі веснік«.