Чарговы тур чэмпіянату Мінскай вобласці прайшоў 28 кастрычніка ў горадзе Чэрвень. Вілейская футбольная каманда пацярпела тэхнічнае паражэнне ад “Коласа” (Чэрвеньскі р-н) за няяўку.

Гэта быў апошні тур. Але каманда заняла пятае месца, дзякуючы нічыйнаму выніку “Забудовы” і “Аграсэрвіса” 6:6.

Незразумела чаму Вілейскі спорткамітэт не здолеў забяспечыць выезд футбольнай каманды. Футбалістаў цікавіць шмат пытанняў: харчавання не было ўвесь сезон, запраўку аўтобусаў некаторых выездаў забяспечвалі зацікаўленыя ў футболе людзі. А два выезды былі ўвогуле за свой кошт ды на асабістых машынах. І тым не менш гэтая каманда змагаецца за высокія месцы.

Чаму такі горад, з насельніцтвам 28 тысяч, не можа ўтрымліваць футбольную каманду. У горадзе няма нармальнага стадыёна і спартзалы? Многія футбалісты задаюцца пытаннем: чаму так адбываецца? Можа, мы нікому непатрэбныя, і футбол у гэтым горадзе таксама нікому не патрэбны, акрамя тых, хто гуляе ў футбол ці прыходзіць на стадыён.

Футбольная каманда “Вілія”.

Фота otdohnyl.ru