Астраўчане адзначылі хэлаўін крыху раней, чым усе. Не з 31 кастрычніка на 1 лістапада, а тыдзень таму.

Арганізавалі касцюмаваную дыскатэку, зладзілі гульнёвую праграму, кафэ, і школьнікі весяліліся да дзесяці, больш за чатыры гадзіны.

Тут і чорцікі лёталі, і вампіры, але больш за ўсіх было ведзьмаў. Адна з іх, Аляксандра Юрэвіч, перамагла ў конкурсе на лепшы касцюм у намінацыі “Міс-жах”.

Настасся РОЎДА.

Фота wallpapergate.com.