Здарэнне адбылося ў Аляхновічах 26 лістапада каля 21.00. Ніхто не пацярпеў.

Інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова паведаміла, што калі супрацоўнікі МНС прыехалі на месца здарэння, дом быў ахоплены полымем.

Дах згарэў цалкам, адзін пакой выгараў, яшчэ ў трох закураныя сцены.

Папярэдняя прычына пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электасетак.

Да таго ж, у доме была старая электраправодка.

Цяпер выратавальнікі правяраюць электраправодку ў іншых дамах вёскі Аляхновічы.

Настасся РОЎДА.

Фота bymedia.net