Нераст ласасёвых рыб на тэрыторыі Беларусі праходзіць з верасня па снежань. Рэдкія для нашай краіны рыбы прыплываюць у рэчкі Астравеччыны і Смагоншчыны з Літвы. З 2004 года яны занесеныя ў Чырвоную кнігу.

“Ахова птушак Бацькаўшчыны” арганізавала семінар для журналістаў, для таго, каб звярнуць увагу на тое, што любы ахвотны можа дапамагчы ў захаванні рэдкіх рыб. Мерапрыемства прайшло ў сераду, 28 лістапада, на Астравеччыне.

Спецыяльныя рыбаходы для рыб ствараюць мясцовыя валанцёры. На фотаздымку – адзін з драўляных рыбаходаў, пабудаваных рыбаком-аматарам Анатолем Лоўкісам.

 Валанцёры займаюцца начным патрулём рэк падчас нерасту. Гэта дае свае вынікі – за апошнія гады выпадкаў браканьерства стала значна менш. На фота – часовы прытулак валанцёраў на час рэйдаў.

 Так выглядаюць гнёзды ласасёвых рыб. У гальцы ствараюцца добрыя ўмовы для ікры: кісларод цыркулюе паміж каменьчыкамі, якія не даюць цячэнню ўносіць ікрынкі.

Больш падрабязна пра ўмовы для ласасёвых рыб на Астравеччыне чытайце ў наступным нумары газеты, а таксама пазней на сайце. 

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота Аляксандры ПАРАХНІ і з сайта www.oceanology.ru.