Агульная сума штрафу за выяўленыя дзяржкантролем парушэнні – больш за 174 мільёны рублёў.

Падчас праверкі Красненскага льнозавода, які з’яўляецца філіялам Валожынскага льнокамбіната, Камітэт дзяржкантролю выявіў парушэнні аховы навакольнага асяроддзя, прамысловай бяспекі, працоўнага заканадаўства, а таксама неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў на закупку тэхнікі.

Дарагая тэхніка стаіць без справы

Год таму па лізінгу прадпрыемства атрымала льноўборачны камбайн “Ліда-U30”, які каштуе 2873,5 мільёна рублёў. На пагашэнне запазычанасці за яго філіялу выдаткавалі з рэспубліканскага бюджэту больш за 85 мільёнаў рублёў.

За ўвесь год гэты камбайн у працы задзейнічаны не быў. Ён захоўваўся на тэрыторыі льнозавода пад адкрытым небам.
 Больш за тры гады на прадпрыемстве стаяць два новыя пасяўныя агрэгаты “Ферабокс-300-01”. На іх набыццё з бюджэту выдаткавалі больш за 150 мільёнаў рублёў.

Іншая тэхніка таксама стаяла без працы.

Іншая тэхніка таксама стаяла без працы.

Іх таксама ні разу не выкарыстоўвалі, агрэгаты так і стаяць пад адкрытым небам.

Акрамя таго, філіял не выконвае заданне па пастаўцы доўгага ільновалакна для дзяржавы. Работнікі льнозавода не выконваюць нормы вырошчвання лёну-даўгунцу. На значнай плошчы, прызначанай для пасеву лёну, склад мікраэлементаў у глебе не адпавядаў норме, работнікі не правялі неабходную апрацоўку глебы.

Работнікі звальняюцца

Якасці ўборкі лёну не надалі дастатковай ўвагі.

Захоўванне ільну

Захоўванне ільну

Падчас агляду ўчасткаў у Вілейскім раёне на плошчы 100 гектараў знайшлі ўжо прарослае насенне лёну. На ўчастках, якія прыбіраліся першымі, лён заквітнеў.

Перапрацоўка лёну на насенне з 1100 гектараў зробленая толькі на трэцюю частку. Філіял мог нарыхтаваць 460 тон насення, якое вельмі патрэбнае Валожынскаму льнокамбінату, але нарыхтавалі толькі 17 працэнтаў гадавой патрэбы.

Таксама тут змянілася больш за сто работнікаў. За апошнія паўгода звольнілі палову і набралі новых спецыялістаў. Асноўныя прычыны звальненняў – невысокі заробак і яго несвоечасовая выплата.

Калі праходзіла праверка, вакантнымі заставаліся пасады начальніка мехатрада, галоўнага інжынера, галоўнага механіка. Не хапае двух кіроўцаў і дзесяці механізатараў. З-за гэтага падчас уборкі лёну задзейнічалі не ўвесь машынна-трактарны парк ільнозавода.

Кацельню рамантуюць 20 гадоў

Больш за 20 гадоў філіял вядзе рэканструкцыю кацельні, але работа там яшчэ не скончаная.

Будынак мазутна-помпавай станцыі і падстанцыі, пяць ёмістацяў пад мазуту і новы паравы кацёл так і не былі ўведзеныя ў эксплуатацыю і ніколі не выкарыстоўваліся. У будынку падстанцыі ўмантаваныя вокны і дзверы, а дах ужо падцякае.

Кацельня

Кацельня

Пры гэтым Красненскі льнозавод вырабляе цеплавую энергію для свайго прадпрыемства, а таксама для юрыдычных і фізічных асоб.

Праверка выявіла парушэнні і ў вядзенні бухгалтарскага ўліку. У сабекошт прадукцыі неабгрунтавана ўнеслі выдаткі на амартызацыю невыкарыстоўваемых сродкаў, прэміі, не звязаныя з вытворчай дзейнасцю. Без уліку эканоміі і перарасходу спісвалі выдаткі на аўтамабільнае паліва.

Гэта сфарміравала няпоўную і недакладную інфармацыю аб дзейнасці філіяла і яго фінансавым становішчы, аб даходах і выдатках.
Па выяўленых парушэннях камітэт дзяржкантролю прыцягнуў да дысцыплінарнай адказнасці 12 службовых асоб, да адміністрацыйнай – дзвюх, агульная сума штрафа склала 174 мільёны рублёў.

Труба кацельні

Труба кацельні

Чытайце на гэтую тэму: Сельгаспрадпрыемствы парушалі нормы

Паводле матэрыялаў Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.

Фота Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.