Экспрэс-апытанне маладзечанцаў.
Яўген Фярковіч, навучэнец:
– Дзесьці два тыдні таму. Часам я пішу лісты да сваёй дзяўчыны, гэта вельмі рамантычна. Лепей, чым пісаць па электроннай пошце.
Вольга Вятрук, маладая маці:
– Вельмі даўно, мусіць, некалькі гадоў таму. Звычайнай поштай цяпер амаль ніхто не карыстаецца. Раней я магла напісаць ліст сябрам, сёння для гэтага выкарыстоўваю Інтэрнэт.
Вера Маліноўская, пенсіянерка:
– Я звычайна дасылаю паштоўкі да навагодніх святаў сваім родным у Канаду. У мінулым годзе віншаванні чамусьці не дайшлі. Спадзяюся, у гэтым усё атрымаецца.
Алена Стахоўская, прыбіральшчыца:
– Недзе месяц таму. Але гэта было выключэнне. Звычайна ўсе неабходныя справы я вырашаю па тэлефоне.
Мікалай Грынько, прадпрымальнік:
– Поштай карыстаюся хіба што на працы, дасылаючы прайс-лісты. У асабістых мэтах не карыстаўся ўжо даўно. Родных з далёкіх мясцін віншую праз Інтэрнэт.
Вікторыя Васюта, прадаўшчыца:
– Пару тыдняў таму дасылала ліст. Увогуле звычайнай поштай пачала карыстацца недзе паўгода таму, калі сябра пайшоў у армію. З ім і лістуюся.
Віктар Юрасаў, пенсіянер:
– Поштай не даводзілася карыстацца ўжо добрых паўгода. Апошнім разам дасылаў пасылку ў Расію. У мяне там жыве шмат родных, але пішу ім рэдка.
Падрыхтавалі Аляксандра ПАРАХНЯ, Вольга ЮРКЕВІЧ.
Чытайце на гэту тэму: Посткросінг – вандруй, не выходзячы з дому
Фота bymedia.net