Доўгачаканы для аматараў фэнтэзі фільм, прыквел трылогіі “Уладар пярсцёнка” па кнізе Толкіена пакажуць у маладзечанскім кінатэатры праз тыдзень пасля выхаду ў сусветны пракат.

Гэта першы фільм у свеце, зняты з хуткасцю 48 кадраў за секунду!

Кошты на білеты ў мінскім кінатэатры “Цэнтральны” – ад 25 да 90 тысяч рублёў.

У маладзечанскім кінатэатры білеты ўдвая танней: 35-40 тысяч рублёў.

Фільм стаў лідарам па выніках збораў сярод прэм’ер снежня.

Прагназуюць, што ў пракаце за навагоднія святы ён збярэ больш за мільярд долараў.

Толькі за першыя прэм’ерныя выхадныя фільм зарабіў больш за 220 мільёнаў долараў пра бюджэце фільма 65 мільёнаў долараў.

Адметна, што ў Маскве и Мінску прэм’ера”Хобіта” адбудзецца 19 снежня, у Маладзечне – 21. У сусветны пракат карціна выйшла 14 снежня.

Тэлефоны для даведак:

(8-0176) 77-15-92, 77-06-30.

Аддзел інфармацыі.

Фота media-news.ru