Пажар здарыўся 3 студзеня каля сямі гадзін раніцы.

Ад пажару ніхто не пацярпеў.

Дом належаў да садовага таварыства “Крынічка-83”.

Калі прыехалі выратавальнікі, дом і лазня, якая стаяла побач, былі ахопленыя полымем.

Дом згарэў цалкам. Лазня выгарэла знутры.

Прычыны вызначаюцца.

Пра здарэнне паведаміла інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова.

Настасся РОЎДА.

Фота photosuzdal.ru