Чысло 13, якое адпавядае нумару года, нясе ў сабе зусім не няшчасці, як думаюць недасведчаныя людзі. Чысло 13 – гэта прыкмета неардынарнасці, таленту, яно  прынясе шчасце і гармонію.

Авен
Год фіялетавай Змяі спрыяе тым, хто будзе працаваць над сабой, мяняць да лепшага свае адносіны да людзей і да свету. Ганарлівасць будзе перашкаджаць развівацца, а 2013 год – выдатны час для самаўдасканалення, бо менавіта гэта і прынясе кардынальныя перамены нават у асабістае жыццё.

Вам трэба часцей заставацца сам-насам, каб у цішыні і спакоі падумаць аб тым, чаго на самой справе вы хочаце, задумацца аб сваім жыцці, адмовіцца ад старых прывычак. Знайдзіце “дарогу да сябе”, і вы станеце самім сабой, займееце ўнутраны спакой. Навучыцеся мастацтву кампрамісаў, каб не страціць каханага.

Уціхамірце сваю гарачнасць і праяўляйце разважлівасць. Шчасце – у вашых руках. Не грэбуйце правіламі здаровага ладу жыцця. Беражыце страўнікава-кішачны тракт і печань. Адмоўцеся ад спажывання алкаголю. Знайдзіце яму замену – цікавае хобі, напрыклад.

Цялец

Жыццё ў 2013 годзе будзе даваць нямала, але і патрабаваць будзе шмат. Развівайцеся духоўна, працуйце над сабой, жывіце з максімальнай аддачай, каб атрымаць цудоўныя вынікі.

Нябесная сфера не застанецца ў даўгу. Год адкрывае вялікія перспектывы, удача прыходзіць з усіх бакоў. Творчасць, поспех у справах, любоў і сяброўства суправаджаюць вас з мінулага года. Радуйцеся падарункам лёсу і прымнажайце іх. Фіялетавая Змяя дапамагае працавітым і таленавітым. У многіх будзе папаўненне ў сямействе.

Справы дзяцей выйдуць на першы план. Вы можаце ганарыцца імі. Не ўкладайце грошы ў тыя праекты, якія выклікаюць хоць маленькае сумненне. Будзьце разважлівыя, узважвайце кожны свой учынак. 2013 год – час добра абдуманых рашэнняў. Хоць вы і будзеце поўныя сіл і сур’ёзныя хваробы будуць абыходзіць вас бокам, усё ж не будзьце легкадумныя адносна свайго здароўя.

Блізняты

Рашучасць стане ў 2013 годзе вашым залатым крэда. Вас чакае адказны, вельмі важны і даволі прадуктыўны год. Фіялетавая Змяя ўнясе шмат перамен у ваша жыццё. Планеты будуць дапамагаць тым, хто будзе дзейнічаць, рухацца наперад без аглядкі.

Пад уплывам мудрай Змяі ў вас праявяцца скрытыя творчыя здольнасці, дзякуючы якім павялічыцца дабрабыт, а вы станеце вядомыя. Шмат хто створыць свае найвялікшыя шэдэўры менавіта ў год Змяі. Вас чакаюць перамены і ў асабістым жыцці. Яркія адносіны, сустрэчы, а яшчэ – утульныя сямейныя вечары.

Вы атрымаеце падтрымку сям’і, сяброў і партнёраў ва ўсіх пачынаннях. Але пагардлівыя адносіны да іх сыграюць злы жарт. Нягледзячы на тое, што год чакаецца ўдачным, ёсць верагоднасць, што не ўсе планы здзейсняцца, калі не будзеце звяртаць увагу на здароўе. А ад таго, як будзеце сябе адчуваць, залежаць шчасце ў асабістым жыцці, поспех, кар’ера. 

Рак

Увесь 2013 год будзе падобны да змяінай лускі – паласа светлая, паласа цёмная. Але ў цэлым год для вас можна вызначыць, як вельмі ўдачны перыяд жыцця.

Пад уплывам фіялетавай Змяі вы разаўяце бурную дзейнасць, якая, магчыма, будзе забяспечваць вас некалькі бліжэйшых гадоў. Прычым гэта можа быць як прафесійная дзейнасць і развіццё кар’еры, так і магчымасць узяць шлюб па разліку. Практычна ўсю зіму Венера будзе знаходзіцца ў сектары кахання, таму менавіта ў зімовыя месяцы можна чакаць прыемных змяненняў у асабістым жыцці. Але каханне не прыйдзе адно. Разам з каханым чалавекам палепшыцца і матэрыяльнае становішча.

Не марудзьце, бо зоркі даюць шанс толькі адзін раз. У шмат каго з вас яшчэ і ажыццявіцца запаветная мара, звязаная з далёкімі падарожжамі ці пераездам. Не будзьце абыякавыя да здароўя, каб пасля не прыйшлося адмовіцца ад сваёй работы дзеля лячэння.

Леў

Леў – цар звяроў. Яму заўсёды падуладнае ўсё. І ў 2013 годзе ён застанецца ў выйгрышы. “Хто не рызыкуе, той не п’е шампанскае”. А леў рызыкуе і… перамагае! Па-іншаму проста не можа быць.

У новым годзе жыццё будзе ставіць перад вамі складаныя і, на першы погляд, невырашальныя задачы. Але вы будзеце дабівацца задуманага. У бізнесе наладзіце сувязі з каштоўнымі партнёрамі з розных краін ці гарадоў. Вы нават зможаце адкрыць сваю справу не толькі ў іншым горадзе, але і ў іншай краіне.

Вы будзеце з’яўляцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час і рабіць тое, што трэба. Хоць вашаму здароўю можа пазайздросіць кожны і вы надзеленыя сілай асілка, што можаце зрушыць горы, усё ж пажадана ўстанавіць вызначаныя нормы харчавання, ад якіх вы не будзеце адступаць. І адмоўцеся ад шкодных звычак: празмернага спажывання алкаголю, вялікай колькасці кавы, курэння.

Смела глядзіце ў будучыню, і Змяя вас падтрымае!

Дзева

Год Змяі для вас удачны. Вы без асаблівых цяжкасцей будзеце рухацца наперад, а яшчэ вам будуць даступныя любыя мэты. Добры год і для таго, каб пачаць уласны бізнес, калі яго няма.

Змяя мае ласку да вас, бо вы тонкія стратэгі, якія плануюць і распісваюць увесь свой год наперад як у асабістым жыцці, так і ў кар’еры. Вас чакае месца кіраўніка. Новы сацыяльны статус зменіць ваша жыццё. Не сумнявайцеся ў сваіх сілах, не бойцеся цяжкасцей. Цалкам магчыма, што блізкі чалавек паставіць вас перад выбарам: каханне ці кар’ера. І гэты выбар стане вызначальным на некалькі гадоў. Адзінокім выпадзе шанец сустрэць сваю другую палавінку.

А яшчэ перастаньце даймаць блізкіх людзей сваёй акуратнасцю, скрупулёзнасцю, прыдзіркамі. Нямногія будуць цярпець такое. У вас пачнецца павышэнне энергетыкі і ўсіх жыццёвых сіл. Але калі спатрэбіцца меддапамога, не займайцеся самалячэннем.

Шалі

Першае, што вы павінны зрабіць у 2013 годзе, то гэта спыніць адносіны з людзьмі, якія будуць перашкаджаць вам вучыцца, жыць і працаваць. Вам трэба набрацца сіл, упэўненасці ў сабе і цвёрда сказаць ім “не”.

Другое, не бярыце на сябе абавязацельствы, якія высмоктваюць з вас энергію. Лоўкасць і кемлівасць, узнікшая пад уздзеяннем мудрай Змяі, дапаможа ў складаных сітуацыях і зробіць вас больш моцнымі ўнутры. Не трацьце дарэмна грошы. Будзьце разважлівыя і мудрыя.

Лёс вам усміхнецца восенню, калі ў вас з’явяцца сябры і апекуны, якія, ведаючы вашу працавітасць, стараннасць і неверагодную працоўную актыўнасць, запросяць удзельнічаць у развіцці свайго бізнесу. Для таго каб пазбавіцца ад галаўнога болю, галавакружэння, мігрэні, вам неабходна ўпарадкаваць сваё жыццё, знайсці спакой і гармонію, а таксама зрабіць усё неабходнае для таго, каб настрой і думкі прыйшлі ў раўнавагу.

Скарпіён

У 2013 годзе важна не згубіць сябе, нават калі сутыкнешся з падманам, здрадай блізкіх людзей. Не давярайце малазнаёмым людзям, бо менавіта з-за іх могуць адбыцца канфлікты.

Год нясе новыя цікавыя знаёмствы. Змяя дапамагае тым, хто беражэ час і грошы. Рабіце зберажэнні і трацьце грошы з розумам. А яшчэ вы будзеце проста здзіўляць энергіяй, актыўнасцю, будзеце ўсюды паспяваць. Чакаюць вас і прызнанні ў каханні. Адзінокія, нарэшце, змогуць знайсці свой ідэал. У асабістым жыцці і ў справах усё будзе залежаць ад таго, як шмат дрэннага і добрага вы зрабілі ў мінулым годзе. Усё, што вы зрабілі, вернецца вам у 2013 годзе.

Каб не адбываліся ў арганізме збоі, якія праяўляюцца ў выглядзе бяссонніцы, нервовых цікаў, прастудных захворванняў, паніжэннем ці павышэннем ціску, не накоплівайце ў сабе эмацыйныя буры, навучыцеся сачыць за сваёй нервовай сістэмай.

Стралец

Для вас у 2013 годзе пачнецца новы прафесійны перыяд, які дапаможа падняцца на зусім новы ўзровень. Вы будзеце працаваць на новым, высокааплатным месцы.

Карыстайцеся вязеннем – Змяя будзе дапамагаць у дзелавых прапановах і праектах. Але трэба старанна працаваць, быць сумленным і адкрытым. У асабістым жыцці год таксама нясе вялікія перамены. Адзінокія змогуць адшукаць сваё шчасце. Тыя, хто рашыўся на больш адказны крок, возьмуць шлюб. Ну, а калі адносіны зжылі сябе, Змяя будзе садзейнічаць расставанню. Ва ўласных адносінах слухайце сваё сэрца, толькі яно падкажа вам правільны выхад у любой сітуацыі.

Ды і Венера будзе садзейнічаць умацаванню вашых адносін. Хваробы будуць абыходзіць вас бокам, бо вы вельмі любіце жыццё. А ў чэрвені вы будзеце на сёмым небе ад шчасця. З вамі адбудзецца нешта незвычайнае, што пераверне ўвесь ваш уклад жыцця.

Казярог

Вас у год Змяі чакае шмат здзяйсненняў і перамен. Адкрыюцца новыя перспектывы, магчымасці, і вы зможаце напоўніцу раскрыць свой талент.

Вядома ж, будуць і праблемы, але ў цэлым шанцаваць будзе практычна ўвесь год. Палепшыцца фінансавы стан, а недзе з кастрычніка можна разлічваць на значнае павелічэнне даходаў. Такая тэндэнцыя будзе працягвацца і ў 2014 годзе. Вы ўмееце цаніць тых, хто вамі захапляецца, але не спяшайцеся раскрываць усе тайны.

Адзінокія маюць шанс знайсці спадарожніка жыцця. І калі ён адразу будзе не на ваш густ, не адваджвайце яго, добра прыгледзьцеся, і вы знойдзеце тое, што вас да яго прыцягне. А калі з кім прыйдзецца расстацца, то не шкадуйце, замест старых адносін узнікнуць новыя, і яны атрымаюць другое дыханне. Некага чакае папаўненне ў сямействе. А са здароўем не жартуйце, за ім трэба сачыць, а не правяраць арганізм на трываласць.

Вадалей

Год 2013 пройдзе для вас пад эмблемай поспеху і шчасця, адкрые новыя перспектывы, якія будзе ўносіць у жыццё на працягу некалькіх наступных гадоў. Зоркі раяць уважліва адносіцца да ўсяго, што звязанае з грашмі.

Чакаюць вас і вогненныя жарсці, яны разгарацца хутчэй летам і не згаснуць да самай восені і зімы. А нехта будзе выбіраць паміж новым каханнем і старым. Тут зоркі раяць перагледзець прычыну расставання, прааналізаваць сітуацыю некалькі разоў, перш чым рабіць высновы. Адзінокіх чакае сапраўднае вяселле з нараджэннем дзяцей у год Змяі.

Мастакі, спевакі, музыканты змогуць паказаць свету свае творы, іх слава разнясецца далёка. Зоркі прарочаць вам адкрыццё ў сабе дызайнерскіх здольнасцей, таму рабіце рамонты, будуйцеся, абуладкоўвайце сваё гняздо. Вядзіце здаровы лад жыцця. Будзьце цярплівыя і чэсныя ў адносінах да сябе і навакольных, і ўдачага не прымусіць сябе чакаць.

Рыбы 

Для вас год Змяі стане годам змяненняў. Ды ператварэнні пачаліся ўжо з 2012 года. Вы ўвесь гэты час планамерна ідзяце да сваёй мэты, якая павінна ажыццявіцца менавіта ў год Змяі.

Да прызнання сваіх заслуг вы ўжо гатовыя, толькі чакаеце зручнага моманту, каб адразу ператварыцца з пешак у каралі. Зоркі прадракаюць вам і духоўны пад’ём. Шмат хто зразумее, што жыў няправільна, пераасэнсуе сваё жыццё, даруе крыўды і сам папросіць даравання ў тых, каго раней пакрыўдзіў.

У сям’і не заўсёды будзе спакойна, але ўсё якасна зменіцца да канца года. Адзінокім думкі і сэрца змог заняць толькі адзін чалавек і, магчыма, што да восені вы вырашыце ўзяць з ім шлюб. Грашовыя пытанні не будуць праблемай, грошай будзе хапаць не толькі на бязбеднае існаванне, але і на тое, каб зрабіць запас. Здароўе турбаваць асабліва не будзе, вірусы абыдуць бокам, а жыццё прымусіць пазбавіцца і ад шкодных звычак.
Марыя УРБАНОВІЧ.