Адбыўся суд па справе 20-гадовага валожынца, які падазраваўся ў разбоі.

Пастановай суда прызначанае пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення свабоды. Рашэнне пакуль не ўступіла ў законную сілу, паведаміў Андрэй Жукоўскі, памочнік пракурора Валожынскага раёна.

У чатыры гадзіны раніцы 27 верасня хлопец пагрукаў у дзверы да 80-гадовых жыхароў вёскі Чартавічы. Зайшоў у дом з нажом і запатрабаваў грошы. Гаспадары аддалі хлопцу 240 тысяч рублёў.

Да гэтага выпадку 20-гадовы хлопец ужо меў шэсць судзімасцяў. Паводле заключэння судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, падазраванаму неабходнае прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці.

Падрабязней пра гэты выпадак можна прачытаць у артыкуле “Бабка, давай мільёны”.

Зоя ХРУЦКАЯ.