Такое рашэнне выклікала надзвычайная колькасць пажараў, якія паспелі адбыцца ў гэтым годзе.
З заўтрашняга дня супрацоўнікі Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях будуць правяраць прыватныя дамы ў горадзе і раёне. Такую акцыю прануюць праводзіць да 20 сакавіка, каб у межах яе папярэдзіць выпадкі пажараў.
Гэтае рашэнне агучыў начальнік Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Грынь падчас чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася сёння, 25 студзеня. Рашэнне падтрымалі.
– Асаблівую трывогу выклікае тое, што павялічылася колькасць пажараў, у якіх гінуць невінаватыя людзі, – падкрэсліў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Фёдар Дамаценка.
Справай аб пажары ў Хоўхлава, які адбыўся апоўдні 22 студзеня, цяпер займаецца Следчы камітэт.
У той дзень пяцігадовы хлопчык застаўся адзін дома. Гаспадар замкнуў дзверы, пакінуўшы яго аднаго. Пачаўся пажар. Выратавальнікі знайшлі цела хлопчыка на парозе, што сведчыць аб тым, што ён мог выйсці з палаючыга дома, калі дзверы не былі б замкнёныя.
Мяркуецца, што прычына пажару – дзіцячыя гульні з агнём.
У маразы шмат пажараў. Будзьце пільныя!
У Куранцы на пажары бацька загінуў, а дачка паспела выратавацца
З-за пажару трапіў у рэанімацыю
Маладая жанчына загінула ў пажары
Пажар мог забраць жыцці двух хлопчыкаў