Рэзкія перапады тэмпературы, галалёд, а таксама снег, ператвораны ў кашу, вельмі небяспечныя для людзей. Таму неабходна быць асцярожнымі пры хадзьбе.
Ад пачатку зімы ніякага павышанага падзення і траўматызму ў Ашмянах няма.
– У нас на лёдзе падае не шмат людзей – кажа доктар-хірург Ашмянскай раённай бальніцы Андрэй Хаванскі. – Калі параўноўваць, то летам людзі атрымліваюць траўмаў у пяць разоў больш.
– Эпідэміі траўматызму няма, – працягвае з жартам хірург Андрэй. – Узімку больш падаюць, але не з-за таго, што слізка, а з-за бардзюраў або прыступак.
Ад 9 лістапада да 30 студзеня ў Ашмянах атрымалі траўму 96 дарослых і шэсць дзяцей. З іх – 42 пераломы.
За зімовы перыяд у ашмянскую бальніцу паступіў адзін чалавек з абмаражэннем і адзін – з пераахаладжэннем.
Вольга ЮРКЕВІЧ.