На мінулым тыдні ў Мiнску адбылося пасяджэнне журы конкурсу эскізных праектаў помніка Максіму Танку.
Праходзіла яно ў мастацкай галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
На суд журы прадставілі чатыры праекты помніка. У выніку быў ухвалены праект скульптараў Аляксандра Фінскага і Івана Міско і архітэктара Армена Сардарава. У вышыню помнік будзе 2 метры 80 сантыметраў.
Мяркуецца зрабіць яго з натуральнага каменя і бронзы. Помнік будзе ўстаноўлены ў Мядзеле на рагу вуліцы 17 Верасня і плошчы Шаранговіча. Там у верасні мінулага года падчас святкавання 100-годдзя з дня нараджэння песняра з’явіўся памятны камень.
Алесь ВЫСОЦКІ.