У мінулую пятніцу, 1 лютага, ў Малой зале Палаца культуры прайшла  творчая вечарына журналіста і пісьменніка Аляксандра Хазяніна.

Арганізавала імпрэзу “Каб падабрэў свет і чалавек у ім” літаратурная суполка “Агмень”, якой кіруе паэтка Таццяна Атрошанка.

На вечарыну прыйшлі сябры, блізкія, былыя калегі Аляксандра Хазяніна, літаратары. Пра героя вечарыны, які незадоўга да гэтага адзначыў сваё 65-годдзе, расказвалі бібліяфіл Міхась Казлоўскі, паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі, галоўныя рэдактары “Маладзечанскай газеты” Аляксандр Лазоўскі і “Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Манцэвіч, паэтка Таіса Трафімава. Гучалі  апавяданні Хазяніна, песні. Вяла вечарыну Таццяна Атрошанка.

У зале:

Апавяданне Аляксандра Хазяніна чытае Уладзімір Садоўскі:

Выступае знаўца беларускай кнігі Міхась Казлоўскі:

Галоўны рэдактар “Маладзечанскай газеты” Аляксандр Лазоўскі:

Аляксандр Хазянін і Таццяна Атрошанка:

Свае вершы-карацелкі па матывах абразкоў Аляксандра Хазяніна чытае паэт Валеры Хіхіч:

Паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі:

Злева направа: мастак Васіль Таркан, паэт Кастусь Цыбульскі, пісьменнік Аркадзь Жураўлёў:

Паэтка Таіса Трафімава паказвае сваю кнігу Васілю Таркану:

Фота Аляксандра Манцэвіча.

Даведка “РГ”.

Аляксандр Хазянін. Журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1948 годзе ў Пухавіцкім раёне. Скончыў журфак. Працаваў у валожынскай раённай газеце “Працоўная слава”, галоўным рэдактарам маладзечанскай аб’яднанай газеты “Святло камунізму” (цяпер – “Маладзечанская газета”). Аўтар кніг нарысаў, мініяцюр, эсэ, апавяданняў “Сярод добрых людзей” (1997), “Скарбонка мудрасці” (2007). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза журналістаў Беларусі.