Каб назваць іх, бацькі выкарысталі 40 імёнаў, паведаміла начальннік аддзела ЗАГС райвыканкама Галіна Калмук. Найчасцей хлопчыкаў называлі Максімам і Уладзіславам – па 10. Па 8 прыбавілася Мікітаў і Дзмітрыяў, 7 – Арсеніяў.

Дзяўчат на Мядзельшчыне за год з’явілася на свет крыху больш – 137.  Бацькі прыгажунь праявілі больш фантазіі ў выбары імёнаў і скарысталі іх 50. Па-за канкурэнцыяй было імя Анастасія. Яго атрымалі 11 маленькіх жыхарак раёна. Па 9 з’явілася Ксеній і Дар’яў, па 8 – Палін. Сярод рэдкіх імёнаў, якімі называлі дзяўчынак, – Мікаэла, Мішэль, Евангеліна, Дамініка.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота blogochild.ru