“Рэгіянальная газета” паведамляла, што ў Мiнску адбылося пасяджэнне журы конкурсу эскізных праектаў помніка Максіму Танку.
У пасяджэнні прымалі ўдзел і прадстаўнікі Мядзельшчыны.
На суд жыры прадставілі чатыры праекты помніка. На двух з іх паэт адлюстраваны седзячы, яшчэ на двух – стоячы. Адным з варыянтаў было паказаць паэта на парозе бацькоўскай хаты, яшчэ адным – калі ён стаіць на камяні.
У выніку журы адобрыла вось гэты праект (на здымку). Яго аўтары – скульптары Аляксандр Фінскі і Іван Міско і архітэктар Армен Сардараў. Паэт паказаны ў момант, калі ідзе па брукаванцы. Яна ўвасабляе шлях жыцця песняра, сугучны з вершам “Камяні” (твор напісаны ў 1946 годзе).
– Чаму менавіта гэты праект выбрала журы? – запытаў у намесніка начальніка ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Святланы Баранок.
– На мой погляд, таму, што ён выглядае найбольш сучасна з прапанаваных, – адказала яна. – І адлюстроўвае сутнасць Максіма Танка як паэта, грамадзяніна, чалавека.
У бліжэйшы час аўтары праекта будуць дапрацоўваць дэталі ў прывязцы да мясцовасці. Помнік з натуральнага каменя і бронзы плануюць устанавіць сёлета. Размясціцца ён на рагу вуліцы 17 Верасня і плошчы Шаранговіча ў Мядзеле, непадалёку ад гарадскога Дома культуры.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота забяспечана Ганнай Падгол.
Чытайце таксама:
31.01.2013.Выбралі праект помніка Максіму Танку ў Мядзеле
25.12.2012.Касцяневічы. Таямніца забойства сястры Максіма Танка
27.09.2012.Творчасць Наталлі Арсенневай – набытак Беларусі
17.09.2012.Максім Танк дапамог атрымаць кватэру