Новая спартыўная пляцоўка будзе будавацца сёлета. Горад зможа прымаць спаборніцтвы па пляжным валейболе.

Новы спартыўны аб’ект будзе знаходзіцца ў гарадскім парку імя Перамогі. 

– У праекце відаць, што з аднаго боку стадыёна запланаваны амфітэатр, які будзе бачны з галоўнай вуліцы горада – з Вялікага Гасцінца,  – гаворыць загадчык аддзела фізкультуры, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Мікалай Шрымф. – Трыбуны разлічаныя на 1500 месцаў. Да таго ж стадыён будзе шматфункцыянальны: на ім можна будзе гуляць не толькі ў пляжны валейбол, але і міні-футбол. Памеры пляцоўкі будуць прыдатныя да двух відаў спорту.

Частка трыбун будзе разборная – колькасць месцаў можна будзе кантраляваць у залежнасці ад колькасці гледачоў.

Аляксандра ПАРАХНЯ.