З 1 па 28 лютага на Мядзельшчыне праходзіць месячнік сямейнага выхавання “У коле сям’і нараджаецца душа”.

Падчас яго адбудуцца пасяджэнне бацькоўскага клуба “Разбураем стэрэатыпы”, “круглыя сталы” з бацькамі, свята “Усё пачынаецца з сям’і”. Пройдуць выставы, фотавыставы, конкурсы малюнкаў, сачынняў – усё на тэму сям’і. Выберуць лепшую цацку, зробленую сумесна з бацькамі. Завершыцца месячнік раённым бацькоўскім сходам.
Аддзел інфармацыі.

Фота trinixy.ru