У суботу, 23 лютага, на стадыёне пройдзе святочнае мерапрыемства “Провады зімы”.

А яшчэ там адбудзецца флэшмоб “Развітанне зімы з летам”. 

Як паведаміла дырэктар раённага метадычнага цэнтра Анастасія Клімашэўская, у мерапрыемстве прымуць удзел Снягурка, Дзед Мароз, Певень, Дракончык, Леў і іншыя казачныя персанажы.

У гэты ж дзень у межах мерапрыемства пройдзе святочны кірмаш.

Рыхтуецца і канцэртная праграма. Будуць выступаць салісты і ансамблі.

Пачатак святочнага мерапрыемства а 12 гадзіне.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота danilova.ru