Сетка роварных маршрутаў будзе пракладзеная ў Гродне і Ашмянах.

Пра гэта паведаміў Сяргей Каляда, прадстаўнік Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Рэспубліканскі турыстычна-спартыўны саюз”. Праект ужо зацверджаны Саветам Міністраў. Фінансуе яго Еўрапейскі Саюз, паведамляе БелТА.

Пракладванне дарожак пачнецца адразу пасля падпісання дамовы літоўскім бокам і прадоўжыцца 18 месяцаў.

Маршруты будуць пазначаныя турыстычнымі знакамі, некаторыя часткі дарогі будуць упрыгожаныя малымі скульптурнымі формамі.

Дарожкі, даўжыня якіх у Беларусі складзе 30,5 кіламетра, аб’яднаюць памежныя гарады: Гродна і Ашмяны з беларускага боку, Аліту і Бірштаны – з літоўскага.

Аддзел інфармацыі.

Фота ridetoawish.org