У суботу 9 лютага, гарэла кватэра ў чатырохпавярховым доме па вуліцы 1 Мая.

Як паведаміў інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзмітры Кляшчук, кампанія людзей выпівала прыкладна тыдзень.

 Пад раніцу суседка знізу, не вытрымаўшы шуму, паднялася на чацверты паверх. Дзверы былі зачыненыя, а праз іх лез дым. Суседка разгубілася і патэлефанавала ў міліцыю.

 – Адтуль ужо паведамілі нам, – расказвае інспектар. – Калі прыехалі выратавальнікі, гарэла пасцельная бялізна.

Агнём пашкоджаныя сцены і падлога. Жыхары не пацярпелі.

Прычына ўзнікнення пажару – курэнне ў нецвярозым стане.

Ганна ФІЛІСТОВІЧ, школа маладога журналіста.

Фота 112.by