У пятніцу, 15 лютага, у канцэртнай зале пройдзе мерапрыемства, прысвечанае Дню памяці воінаў-інтэрнацыялістаў.
Мерапрыемства пачнецца а 11 гадзіне раніцы.
У фае канцэртнай залы пройдзе выстава, на якой будуць фотаздымкі з вайны, а таксама яе ўдзельнікаў.
– На канцэрт ужо запрасілі афганцаў, якім давялося прайсці цяжкі шлях ваенных дзеянняў, – кажа дырэктар раённага метадычнага цэнтра Анастасія Клімашэўская.
А таксама будуць паказваць фільм “Афганскае брацтва”, які даносіць жывыя галасы ўдзельнікаў тых гарачых падзей, людзей, якія сёння захоўваюць памяць аб вайне ў Афганістане.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота photosight.ru