Ад пятага лютага ўступілі ў дзеянне правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.

Кантроль за іх выкананнем ускладзены на спецыялістаў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Мінпрыроды, Міністэрства унутраных спраў, Міністэрства аховы здароўя, райвыканкамы і іншых.

Правілы выгульвання сабак

Новыя правілы датычацца выгулу сабак, тэрыторый каля прыпаркаваных аўтамабіляў, што стаяць пры дамах і барацьбы з пустазеллем.

Выгульваць сабак можна толькі пры наяўнасці прылад для ўборкі сабачых экскрэментаў (адходы жыццядзейнасці арганізма сабакі).

А таксама на тэрыторыі пры аднакватэрных жылых дамах, на якой ёсць агароджа вышынёй не менш за два метры.

Правілы ўборкі транспартных сродкаў

Неэксплуатаваны транспартны сродак будзе падлягаць прымусовай эвакуацыі.

Уласнік транспартнага сродку павінен штодзённа ачышчаць тэрыторыю ад пяску ці снегу вакол прыпаркаванага аўтамабіля, які знаходзіцца на прысядзібнай тэрыторыі, на адлегласці аднаго метра.

Уборка прылеглай тэрыторыі

Як паведаміў загадчык аддзялення камунальнай гігіены Міхаіл Міхалевіч, уласнікі аб’ектаў дробнарознічнага гандлю павінны ажыццяўляць уборку прылеглай тэрыторыі ў радыусе пяць метраў.

Уладальнікі аўтазаправачных станцый павінны прыбіраць тэрыторыю ў радыусе ад 15 да 100 метраў.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.