Першы крадзеж адбыўся 5 лютага, цяпер узбудзілі крымінальную справу. Другі – у нядзелю, 17 лютага. Злачынцы пакуль не ўстаноўленыя.

Недзе з 20 гадзін да 5.30 гадзін раніцы 5 лютага злодзей узламаў аканіцы кіёска па вуліцы Вялікі Гасцінец. Ён скраў тавар з грашыма агулам больш, чым на 12 мільёнаў рублёў.

Пасля праведзенай праверкі 15 лютага ўзбудзілі крымінальную справу.

А 17 лютага звярнуўся прадавец ужо другога кіёска, які знаходзіцца каля маладзечанскай дзіцячай бальніцы. Ён паведаміў, што хтосьці аджаў ралеты, выбіў шкло ў ніжняй вітрыне і скраў тавару амаль на шэсць мільёнаў рублёў.

Злодзеі пакуль не знойдзеныя.

Пра здарэнні паведаміў начальнік штаба РАУС Яўген Беркутаў.

Настасся РОЎДА.

Фота bd-vrn.ru