Пасля праведзенай праверкі 15 лютага ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж бутэлькі гарэлкі.

39-гадовы жыхар Валожына ў краме ў Шараях ўкраў бутэльку гарэлкі за 50 тысяч рублёў.

Не паспеў ён яе выпіць, як яго ўжо і затрымалі. Бутэльку, вядома, забралі.

Здарэнне адбылося 30 студзеня каля 11.30, паведамілі ў аператыўна-дзяжурнай часці райаддзела міліцыі.

Мужчына нідзе не працуе, раней быў судзімы за крадзеж.

Аддзел інфармацыі.

Фота cf.ltkcdn.net