Мерапрыемства пачалося 19 лютага а 10 гадзіне раніцы ў Маладзечанскай спецыяльнай школе-інтэрнаце №2 для дзяцей з парушэннем зроку.
Конкурс мастацкай творчасці праводзіцца ў дзясяты раз.
У ім прымалі ўдзел выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.
Самыя разнастайныя творчыя нумары прадэманстравалі гледачам дзеці.
Удзел у фестывалі даў магчымасць маленькім артыстам праявіць свае таленты і лепш адаптавацца ў грамадстве.
Акрамя канцэрта ў фае праходзіла выстава работ выхаванцаў.
На святочным мерапрыемстве прысутнічала госця з Галандыі, прадстаўнік Дзіцячага фонду Марыя Кравец.
Фестываль разбілі на некалькі частак. Паралельна такое мерапрыемства праходзіла ў Жодзіне і Уздзе.
Журы выбірала лепшыя нумары сярод школ, якія пройдуць у фінал.
Рэспубліканскі фестываль пройдзе ў красавіку ў Маладзечне, у Палацы культуры.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота аўтара.