У раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў суботу, 16 лютага, прайшла інтэлектуальная гульня “Брэйн-рынг”.

Удзел у ёй прынялі пераважна каманды ўстаноў адукацыі з райцэнтра.

У малодшай групе спаборнічала 6 каманд. Першае месца падзялілі дзве каманды з Вілейскай гімназіі №2 – “Фенікс” і “Фартуна”. У старэйшай групе каманд было менш – 5. Перамагла тут каманда “Аліміпіус інферна” сярэдняй школы №1 Вілейкі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота з сайта www.arzamasova.ru