Яўгенія Чаплінская, 87-гадовая жыхарка вёскі Літва, склала слоўнік больш чым на тысячу слоў, каб беларускае не было падобнае да рускіх і польскіх адпаведнікаў. Цяпер гэты слоўнік у Акадэміі навук.
– Калі сын запытаўся, ці ёсць беларускае слова, адрознае ад рускага і польскага адпаведніка, задумалася, – тлумачыць гісторыю ўзнікнення слоўніка спадарыня Яўгенія. – А потым пачала збіраць такія словы і атрымалася больш за тысячу.
Некалькі прыкладаў са слоўніка Яўгеніі Чаплінскай:
бадзяцца – бродить – włóczyć się
развітацца – проститься – pożegnać się
вельмі – очень – bardzo
гурба – сугроб – zaspa
дакор – упрёк – zarzut
завушніца – серьга – kolczyk
імкнуцца – стремиться – dążyć
кемлівы – сообразительный – pojętny
ламачча – хворост – chrust
мастацтва – искусство – sztuka
назіраць – наблюдать – obserwować
Аддзел інфармацыі.
Фота Зоі ХРУЦКАЙ.
Чытайце на гэтую ж тэму:
Як мы шукалі ў крамах воцат, парасон і станік
Купляйце беларускае – і атрымлівайце падарункі