Апытанне праводзілі ў Маладзечне.
Наталля Батракова, пісьменніца:
– У мяне вельмі пяшчотныя адносіны да мужчын. Яны бяруць на сябе адказнасць абсалютна за ўсё: за справу, за сям’ю, за жанчыну і дзяцей. І каб мужчына стаў такім, якім яго хоча бачыць жанчына, яна павінна яму ў гэтым дапамагаць.
Любоў Кавалеўская, настаўніца:
– Разумным, прыстойным. Каб да жанчыны адносіўся так, як належыць сапраўднаму мужчыну: паважаў, дапамагаў.
Таццяна Закрэўская, загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі:
– Добрым, разумным, сумленным, адказным, спагадлівым і каб кахаў. Каб жыў па хрысціянскіх запаведзях.
Ніна Падцялежнікава, пенсіянерка:
– Сапраўдны мужчына павінны быць сумленным, справядлівым, верным і шчодрым. Ён павінны паважаць усіх і любіць ўсё: і прыроду, і жонку, і дзяцей, і ўсіх людзей на Зямлі.
Іна Ляшчэвіч, канцэртмайстар:
– Мужчына павінны быць моцны духам, смелы і сумленны. І ён павінны вельмі моцна кахаць сваю жонку, любіць дзяцей. Ну і, канешне ж, быць лідарам. Але, у першую чаргу, быць адданым сваім блізкім.
Таццяна Котава, пенсіянерка:
– Сумленным, мужным, прыгожым, здаровым і разумным.
Алена Бурская, тэхработніца:
– Мужным, добрым і з пачуццём гумару. Ён павінны клапаціцца пра сваю сям’ю.
Настасся РОЎДА, Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота www.1280×800.net