Вечарына пройдзе ў чацвер, 28 лютага, а 18 гадзіне ў сядзібе партыі БНФ па вуліцы Чарнышэўскага, 3 у Мінску.

Гэта будзе 40-ы дзень пасля смерці навукоўца.

На вечарыне адбудзецца невялікі канцэрт, прысвечаны памяці Міхася Чарняўскага.

Тыя, хто ахвяруе на кнігу, здолеюць дапамагчы сям’і спадара Міхася.

Падтрымаўшы гэтую акцыю, беларусы могуць выканаць апошнюю волю краязнаўца Міхася Чарняўскага.

Пра гэта паведаміў журналіст Глеб Лабадзенкам ў сваім блогу са спасылкай на польскае радыё.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота «Нашай нівы».

23.01.2013.Міхась Чарняўскі: успамінаюць землякі

23.01.2013.Учора пахавалі Міхася Чарняўскага

20.01.2013.Памёр адраджэнец, археолаг і гісторык Міхась Чарняўскі

2.12.2011.Міхась Чарняўскі: “Зямлю можна чытаць як кнігу”