У суботу, 23 лютага, прайшоў другі тур чэмпіянату раёна па інтэлектуальных гульнях.

Прынялі ў ім удзел 19 каманд з 16 устаноў адукацыі (некаторыя выставілі па дзве каманды). Адбыліся інтэлектуальныя спаборніцтвы ў Мядзельскай сярэдняй школе № 1.

Складаліся яны з двух гульняў. Перамогу ў “Што? Дзе? Калі?” заваявала каманда “Матрыкс” з гімназіі-інтэрната Мядзела. У гульні “МедыяАзбука” перамагла каманда “Піраміда” з сярэдняй школы № 2 райцэнтра.  

– Трэці тур чэмпіянату раёна пройдзе ў красавіку, – паведаміла загадчык раённага метадычнага кабінета аддзела адукацыі Ганна Саўчык. – Тады і вызначыцца пераможца чэмпіянату.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Малюнак “РГ”.